-3 кг памідораў,
-250 г рэпчатай цыбулі,
-50 г цукру,
-15 - 25 г солі,
-3 - 4 зерня гарчыцы,
-па 3 - 4 гарошыны чорнага і духмянага перцу,
-3 - 4 бутона гваздзікі,
-1 г. лыжка молатага чырвонага вострага перцу.
Спелыя памідоры вымыць, нарэзаць долькамі, распарыць у эмаляваным рондалі пад вечкам і працерці праз рэдкае сіта ці друшляк. У таматавы сок дадаць здробненую цыбулю і насенне гарчыцы.
Уварыць да памяншэння аб'ёму на 1/3. Дадаць соль, цукар, рэзкія затаўкі і варыць яшчэ 10 хвілін, пасля чаго разліць у слоікі і пастэрызаваць пры 90oС: паў-літровыя слоікі - 10 - 15 хвілін, літровыя - 25 хвілін.
|