-3 пучка базіліка,
-3 зубка часныку,
-соль,
-перац,
-3 ст. лыжкі ядраў пініі,
-3 ст. лыжкі свежага нацёртага сыра "Пармезан",
- 3 ст. лыжкі свежага нацёртага сыры "Пекарыно",
-8 ст. лыжак аліўкавага алею для запраўкі,
- аліўкавы алей для залівання.
Падрыхтаваць слоікі, базілік вымыць, абсушыць, абарваць лісцікі. Часнык ачысціць і пасекчы.
Базілік, часнык, соль, перац, ядры пініі і сыры здрабніць да пюрэпадобнай масы.
Затым дадаць алей, перамяшаць так, каб утварылася роўная бліскучая маса.
Пасту раскласці ў слоікі, разраўняць да гладкай паверхні і заліць зверху маслам. Затым добра закаркаваць і паставіць на захоўванне ў халоднае месца.
|