-1 кг памідораў,
-1 кг салодкага перцу,
-1 кг цыбулі,
-соль,
-цукар.
Спелыя памідоры нарэзаць долькамі. Цыбулю ачысціць і здрабніць. Перац ачысціць ад пладаножак і насення і нарэзаць дробнымі кавалачкамі.
Усю гародніну змяшаць і распарыць у эмаляваным рондалі пад вечкам.
Потым вечка зняць і варыць гародніну на слабым агні 30-35 хвілін.
Дадаць па густу соль і цукар і варыць датуль, пакуль маса не набудзе кансістэнцыю павідла.
Раскласці яе ў слоікі ў гарачым выглядзе і адразу закаркаваць..
|