-1 кг жоўтых і чырвоных струкоў салодкага перцу,
-400 мл белага віннага воцату,
-1 пучок цім’яна,
-соль,
-аліўкавы алей для пакрыцця.
Разагрэць духоўку на 220 градусаў. Струкі перцу вымыць і разрэзаць уздоўж. Абарваць сцеблы, абраць насенне і белыя перагародкі. Перац пакласці на бляху і паставіць у духоўку.
Перац запякаць 30 хвілін, пакуль скурка не стане жоўта-карычневай і ў бурбалках. Затым перац выняць, накрыць белым палатном і на кароткі час пакінуць у супакоі.
Потым ачысціць скурку і парэзаць на кавалачкі. Кавалачкі перцу разам з воцатам здрабніць у міксеры да кансістэнцыі пюрэ, пакласці ў рондаль і варыць 5 хвілін, пакуль маса не стане густой.
Цім’ян вымыць, лісточкі абарваць і перамяшаць з масай з салодкага перцу. Пасту пасаліць, пафасаваць у падрыхтаваныя стэрылізаваныя гарачыя шкляныя слоікі.
Заліць зверху алеем і закаркаваць. Захоўваць у халадзільніку ці халодным цёмным месцы.
|