-200 г сухіх таматаў (не ў алеі),
-4 зубка часныку,
-100 г ядраў пініі,
-200 мл аліўкавага алею,
-2 ст. л. пасечанай пятрушкі,
-2 ст. л. пасечанага базіліка,
-соль,
-перац свежы молаты.
Таматы заліць кіпенем і пакінуць на 10-20 хвілін. Затым даць сцячы вадзе, злёгку адціснуць. Таматы парэзаць на кавалачкі. Часнык ачысціць і парэзаць.
Часнык, таматы, зерне пініі здрабніць у міксеры да кансістэнцыі пюрэ, дадаць аліўкавы алей, размяшаць.
Алею дадаць гэтулькі, каб пюрэ было, як крэм. Затым у пасту дадаць пасечаную траву і ўсё добра перамяшаць.
Пасту шчыльна (без бурбалак паветра) паскладаць у слоікі, заліць алеем, закаркаваць і захоўваць у цёмным халодным месцы (але не ў халадзільніку).
|