-1 1/2 кг таматаў,
-1 кг яблыкаў,
-1/2 кг рэпчатай цыбулі,
-2-3 долькі часныку,
-соль.
Спелыя таматы і яблыкі нарэзаць долькамі. Цыбулю дробна насекчы. Таматы, яблыкі і цыбулю распарыць у рондалі пад вечкам да размякчэння.
Затым вечка зняць і варыць масу на слабым агні 30 хвілін. Дадаць расцёрты з соллю часнык.
Працерці праз сіта і ўварыць да гушчыні павідла.
|