-1 кг таматаў,
-1 кг салодкага перцу,
-1 кг рэпчатай цыбулі,
-цукар,
-соль.
Спелыя таматы вымыць і нарэзаць долькамі. Цыбулю дробна насекчы. Перац ачысціць ад пладаножак і насення і нарэзаць дробнымі кавалачкамі.
Усю гародніну змяшаць і распарыць у эмаляваным рондалі пад вечкам. Затым вечка зняць і варыць гародніну на слабым агні 30 хвілін.
Дадаць па густу соль і цукар і варыць датуль, пакуль маса не ўварыцца да кансістэнцыі павідла.
|