(падрыхтоўчы)
на 1 кг чыстага шпігаванага мяса (без костак):
-набор араматычных карэнняў,
-5-6 лісцікаў салеры,
- 2 ст. лыжкі здробненай пятрушкі,
-1 г. лыжка солі,
- 1 г. лыжка карыцы,
- 1 г. лыжка чорнага перцу,
- 1 г. лыжка духмянага перцу,
-2 галоўкі рэпчатай цыбулі,
-1 зубчык часныку,
-1-2 яблыка,
-1 шклянка алею.
Вычышчаныя араматычныя карэнні, цыбулю, часнык і яблыкі нацерці на тарцы і змяшаць са здробненай зелянінай салеры і пятрушкі, заправамі і паловай алею.
Гатовы марынад падзяліць на дзве часткі, адной пакрыць дно посуду, у які змясціць падрыхтаванае мяса, і заліць астатняй часткай.
Паліць пакінутым алеем і вытрымаць на холадзе на працягу ночы. На другі дзень смажыць ці тушыць мяса разам з марынадам.
|