(араматызаваны воцат для салатаў)
-250 мл белага віннага воцату
-4-5 галінак лаванды
-4-5 галінак чабора
-2 зубка часныку
Бутэльку ў якой будзем рыхтаваць воцат прастэрылізаваць. Воцат нагрэць да 40 градусаў.
Лаванду, чабор і часнык змясціць у бутэльку, заліць цёплым воцатам, закаркаваць. Захоўваць у прахалодным цёмным месцы.
Такі араматызаваны воцат можна выкарыстоўваць для запраўкі салатаў ці падрыхтоўкі разнастайных марынадаў. А захоўваць яго можна да 6 месяцаў.
|