-0,5 кг свежых агуркоў;
-1 вялікая цыбуліна;
-2 чырвоных салодкіх перца;
-200 мл вады;
-100 мл воцату 9%;
-1 г. л.солі;
-150 г цукровага пяску;
-2 г.л. сухой гарчыцы;
-100 г мукі.
Ці
-1 кг агуркоў
-3 цыбуліны
-2 чырвоных салодкіх перцы
-200 мл воцату
-400 мл вады
-2 г.л. соль
-300 мл цукар
-2 г.л. сухой гарчыцы
-100 мл мукі
-1 г.л. зерняў гарчыцы
Дробна парэзаць агуркі, цыбулю, перац. Скласці ўсё ў рондальчык і заліць вадой ,змяшанай з воцатам, цукрам і соллю.
Закіпяціць і, паменшыўшы агонь, даць пакіпець 5-7 хвілін. Парашок гарчыцы змяшаць з мукой і развесці ў малой колькасці вады.
Уліць у марынад і, памешваючы кіпяціць яшчэ 7 хвілін. Выкласці рэліш у невялікія слоічкі, шчыльна зачыніць. Захоўваць у халадзільніку.
|