-1 вялікі баклажан (650 г)
-2-3 ст. лыжкі натуральнага ёгурта
-1 ст. лыжка свежавыціснутага цытрынавага соку
-соль і свежамолаты перац па густу
-палову невялікай чырвонай цыбуліны, вельмі дробна парэзанай
-1 зубок часныку, здрабніць
-60 г свежападсмажаных грэцкіх арэхаў, здрабніць
-1/2 кубкі зерняў граната
-2 ст. лыжкі дробнапарэзанай свежай зеляніны пятрушкі
1. Спячы ў духоўцы баклажаны ( пры 380Ф(195Ц) хвілін 40, у сярэдзіне адзін раз перавярнуць). Астудзіць, ачысціць ад скуркі, здрабніць нажом уручную ці ў фуд-працэсары да аднастайнага стану, але каб кавалачкі адчуваліся.
2. Дадаць астатнія інгрэдыенты, пасаліць і паперчыць па густу. Перакласці у сервіравальны посуд, зачыніць харчовай плёнкай і прыбраць да падачы ў халадзільнік. Падаваць на чыпсах з лаваша.
Чыпсы з лаваша: парэзаць лаваш на невялікія трыкутнікі і падсушыць хвілін 5-7 у духоўцы пры 370Ф(185Ц).
|