-алей аліўкавы - 6 ст. л.
-віно чырвонае - 60 мл
-сок цытрынавы - 3 ст. л.
-алей сланечнікавы - 3 г. л.
-перац салодкі - 6 шт.
-цукар - 1 г. л.
-баклажаны - 4 шт.
-часнык - 4 зубчыка
-перац “чылі” - 2 шт.
-цыбуля рэпчатая - 1 шт.
1. Бяром 2 ст. лыжкі аліўкавага алею і змазваем ім салодкі перац, баклажаны і ставім іх у папярэдне нагрэтую да 200 градусаў духоўку, і запякаем на працягу 30 хвілін. Калі гародніна астыне, выдаляем скурку, насенне і з мякаці рыхтуем пюрэ.
2. На 4 ст. лыжках аліўкавага алею, на працягу 3 хвілін, абсмажваем дробнарубленыя цыбуліну і часнык, затым дадаем сечаны чырвоны перац “Чылі” і падрыхтаванае гародніннае пюрэ, усё запраўляем цукрам, уліваем сок цытрыны і чырвонае віно.
3. Гатовы соус раскладваем па чыстых слоіках і ставім, у папярэдне нагрэтую да 200 градусаў духоўку, на 10 хвілін. Затым наліваем у кожны слоік па 1 г. л алею і шчыльна зашпунтоўваем.
|