На 400 г слоік:
-2 сярэднія чырвоныя цыбуліны, вычышчаныя і парэзаныя на тонкія долькі
-1 маленькі чырвоны перац, вычышчаны ад насення і дробна парэзаны
-2 ст. л аліўкавага алею
-1 пухленькі чырвоны чылі, вычышчаны ад насення і дробна парэзаны
-2 зубчыка часныку, дробна парэзаных
-1 маленькі кавалачак імбіра, дробна парэзаны
-200 мл чырвонага віннага воцату
-140 г карычневага цукру
-1 г. л. парашка пяці спецый
-200 г чырвонай парэчкі, вычышчанай ад галінак.
1. Перамяшаць чырвоную цыбулю з чырвоным перцам і алеем, смажыць у патэльні на працягу 5-8 хвілін на вялікім агні, пакуль не падсмажыцца і не будзе мяккай. Дастаць з патэльні і адставіць.
2. Пакласці часнык, чылі і імбір у міску з паловай воцату. Давесці да кіпення і варыць 2-3 хвіліны. Дадаць цыбулю і перац плюс пакінуты воцат, увесь цукар, спецыі і 1 г. л. солі.
3. Давесці да кіпення і кіпяціць 5 хвілін, пакуль не згусне. Дадаць чырвоную парэчку і варыць каля 5 хвілін, пакуль ягады не лопнуць, але ўсё ж не захаваюць нейкую форму.
4. Зняць з агню і пераліць у вогнетрывалы слоік. Накрыць і запячатаць пакуль ён гарачы. Можна захоўваць у халадзільніку да 3-х тыдняў.
5.Падавайце з казіным сырам, сасіскамі ці мясам халоднага вэнджання.
|