-750 г маладзенькіх "Цукіні",
-250 г цыбулі,
-1 ст. лыжка буйнай солі,
-200 г мёда,
-250 г белага віннага воцату,
-1 ст. лыжка гарчыцы (сярэдневострай),
-1 ст. лыжка "Кары",
-1 г. лыжка салодкай папрыкі,
-0,5 г. лыжкі кайенскагао перцу.
Кабачкі вымыць, абрэзаць кончыкі, выняць зерні і парэзаць на кавалачкі. Цыбулю ачысціць і пасячы. гародніну перамяшаць з соллю, накрыць і паставіць у пасудзіне на ноч.
На наступны дзень у рондалі закіпяціць мёд з воцатам, дадаць сумесь гародніны і варыць 45 хвілін, пры бесперапынным памешванні. Затым дадаць рэзкія затаўкі і яшчэ варыць 10 хвілін.
Рэліш разліць у слоікі, напаўняючы да самых краёў, закатаць і перавярнуць дагары дном. Захоўваць у цёмным халодным месцы.
|