-1 кг цыбулі,
-400 г чырвоных струкоў салодкага перцу,
-2 ст. лыжкі алею,
-250 мл белага віннага воцату,
-3 г. лыжкі солі,
-3 ст. лыжкі карычневага цукру,
-1 г. лыжка салодкай папрыкі,
-2 ст. лыжкі зялёнага перцу,
-гарчыца.
Цыбулю ачысціць і парэзаць на кавалачкі. Перац разрэзаць напалову, выняць зерні і белыя перагародкі, памыць і парэзаць на кавалачкі.
Алей разам з цыбуляй і перцам пакласці ў рондаль і патушыць. Воцат, соль, карычневы цукар і папрыку перамяшаць, дадаць да сумесі, накрыць і 60 хвілін варыць.
Растаўчы 1 ст. лыжку зялёнага перцу і разам з 2 лыжкамі перцу дадаць у рэліш.
Гарачы рэліш разліць у слоікі, напаўняючы да краёў, закатаць, перавярнуць дагары дном. Захоўваць у халадзільніку.
|