-1 маленькі гарбуз,
-1 чырвоны струк салодкага балгарскага перцу,
-1 зялёны струк салодкага балгарскага перцу,
-3 цыбуліны,
-1 зубок часныку,
-2 ст. л аліўкавага алею,
-200 мл белага віннага воцату,
-200 мл вады,
-150 г цукру,
-1 г. л молатай каляндры,
-соль,
- перац па густу.
Гарбуз ачысціць, выняць насенне і ўнутранасці, мякаць парэзаць на кавалачкі. Струкі перцу разрэзаць напалову, выняць насенне, памыць і парэзаць на кавалачкі.
Цыбулю і часнык ачысціць і парэзаць. Аліўкавы алей разагрэць у рондалі, дадаць гародніну і злёгку абсмажыць. Затым дадаць воцат, ваду, цукар, парашок каляндры, соль і перац.
Усё закіпяціць, памешваючы, і варыць далей, пакуль не згусне. Гарачы рэліш разліць у падрыхтаваныя стэрылізаваныя гарачыя слоікі і адразу ж закатаць. Захоўваць у халодным цёмным месцы.
|