-2 ст. лыжкі сухіх журавін
-2 ст. лыжкі карынкі (currants)
-2 цвёрдых спелых грушы
-1 вялікі зялёны яблык (але можна і Golden Delicious)
-2 ст. лыжкі несаленага сметанкавага масла
-5 ст. лыжак (75 мл) чырвонага віннага воцату
-2 ст. лыжкі дробнага цукру
-3 галінкі цытрынавага цім’яна*
-1 палачка карыцы
-соль - па густу
-свежазмелены перац - па густу
Замачыць журавіны і карынку ў невялікай колькасці цёплай вады на 10-15 хвілін ці пакуль яны не стануць злёгку мяккімі. Разрэзаць яблык і грушы напалову, выняць насенную камеру.
Можна ачысціць ад лупіны, але можна і пакінуць. Нарэзаць тонкімі долькамі ці невялікімі кубікамі.
Растапіць масла ў невялікім сатэйніку на сярэднім агні. Як толькі пачне ўтварацца пена, дадаць парэзаныя кавалачкі садавіны і рыхтаваць хвілін 8, пакуль яны не пачнуць станавіцца мяккімі.
Дадаць астатнія інгрэдыенты, акрамя солі і перцу, і тушыць хвілін 10 да гатовасці. Соус будзе мець бліскучую структуру.
Паспрабаваць і пасаліць/паперчыць па густу. Выняць палачку карыцы. Падаваць цёплым.
Можна захоўваць у халадзільніку тыдзень ці ў стэрылізаваных банках каля месяца.
Падаваць да мяса, гародніннага супу ці падсмажанага хатняга хлеба з сырам Манчэго.
Нататкі: * цім’ян можна і звычайны, але з цытрынавым духмяней
|