- 1 кг памідор
- 150 г дробна нарэзанай салеры
- 2 струка салодкага перцу ці 150 г
- 2 яблыка
- 1 струк перцу чылі
- 125 г цукру
- 80 мл віннага воцату
- 1 ст. лыжка насення гарчыцы
- 2 г. лыжкі солі
- 0,5 г. лыжкі молатай карыцы
- 1/4 г. лыжкі молатага гваздзіка.
1. Памідоры буйна нарэзаць. Салеру і салодкі перац дробна нарэзаць і змяшаць з памідорамі ў вялікім рондалі.
Выкласці нарэзаныя ці буйна нацёртыя яблыкі і дробна пасечаны струк перцу чылі.
Дадаць цукар, вінны воцат, насенне гарчыцы і соль. Заправіць карыцай і гваздзікай. Давесці да кіпення і варыць 60 хвілін на малым агні, перыядычна памешваючы.
2. Падрыхтаваныя слоікі абліць кіпенем, выкласці ў іх гародніну і адразу герметычна зачыніць.
|