-1 кг мясістых памідораў,
-150 г сцеблаў салеры,
-2 кіслявых яблыка,
-1 зялёны салодкі перац,
-1 свежы чырвоны струк вострага перцу "Чылі",
-125 г карычневага цукру,
-75 мл віннага воцату,
-1 ст. лыжка зерняў гарчыцы,
-соль,
-0,5 г. лыжкі молатай карыцы,
-025 г. лыжкі молатай гваздзікі.
Падрыхтаваць слоікі. Памідоры бланшаваць, зняць скурку і здрабніць, пры гэтым выразаць месца пладаножак.
Салеру перабраць, памыць і парэзаць на кавалачкі. Яблыкі ачысціць і разрэзаць на 4 часці, выразаць насенныя гнёзды.
Салодкі перац вымыць, разрэзаць напалову і пачысціць. Яблыкі і перац здрабніць.
Востры перац памыць, пачысціць і хораша нарэзаць. Памідоры, салеру, яблыкі, салодкі і востры перац пакласці ў эмаляваны таз.
Цукар, воцат, зерне гарчыцы, 1 ст. лыжку солі, карыцу і гваздзічку перамяшаць.
Усё закіпяціць і на слабым агні варыць 1 гадзіну, пакуль не згусне, увесь час змешваючы. Гатовы рэліш раскласці ў слоікі і адразу ж закатаць.
|