-2 баклажана
-2 долькі часныку
-1/2 чырвонай цыбуліны
-пучок свежай зеляніны
-2-3 ст.лыжкі алею грэцкага арэха (можна замяніць на любы раслінны)
-1 ст. лыжка цытрынавага соку ці віннага воцату (лепш воцат з хераса)
-соль
-перац
Баклажаны запякаем у духоўцы на рашотцы ці на сухой блясе да мяккасці (40-50 хвілін, перыядычна перагортваючы). Затым баклажаны астуджаем і чысцім ад скуркі.
Разрэзаць баклажаны напалову і выскрабсці з яго мякаць лыжкай. Змяшчаем мякаць баклажанаў, зеляніну, цыбулю і часнык у працэсар і здрабняем на не вельмі высокай хуткасці, каб адчуваліся кавалачкі.
Можна здрабніць нажом - усё на ваша меркаванне. Солім, перчым, запраўляем арэхавым алеем і цытрынавым сокам (ці воцатам). Калі жадаеце рэліш вастрэй, можаце дадаць свежы перац “Чылі”.
Вельмі смачна падаваць рэліш да мяса, бульбачкі, а таксама да чыпсаў.
|