-500 г памідораў,
-2 чырвоных перцы,
-3 кораня салеры,
-200 мл віннага воцату,
-140 г цукру,
-2 г. лыжкі солі,
-0,5 г. лыжкі гарчыцы,
-0,5 г. лыжкі перцу,
-0,5 г. лыжкі карыцы,
-0,5 г. лыжкі салернай солі.
Перац ачысціць, выразаць зерне і белыя перагародкі, памыць і парэзаць на маленькія кавалачкі. Салеру ачысціць, памыць і парэзаць на кавалачкі.
Памідоры бланшаваць, абліць халоднай вадой і зняць скурку. З пакінутых кампанентаў прыгатаваць марынад і кіпяціць 5 хвілін.
Дадаць памідоры, перац і салеру. Ізноў закіпяціць і варыць, пры бесперапынным памешванні, 40 хвілін, да утварэння густой пасты.
Гарачы рэліш разліць у гарачыя стэрыльныя слоікі, закатаць і перавярнуць дагары дном.
|