-5 галовак рэпчатай цыбулі сярэдняга памеру,
-4 струка чырвонага салодкага перцу,
-1 баклажан,
-2 яблыка,
-2 долькі часныку,
-200 г разынак,
-75 г паленага цукру,
-1 сталовая лыжка кары,
-3 струка пякучага перцу,
-375 г воцату,
-соль - па густу.
2 цыбуліны парэзаць, патушыць 5 хвілін у 125 г воцату на павольным агні. Струкі чырвонага салодкага перцу разрэзаць на 4 часці, выдаліць зерні і перапонкі, нарэзаць саломкай.
Яблыкі і баклажан нарэзаць кубікамі (рабро 1 см). Часнык вельмі тонка сашморгаць.
Пакінутую цыбулю нарэзаць кубікамі і разам з разынкамі, цукрам, кары, пякучым перцам, пакінутым воцатам давесці да кіпення, заправіць соллю, дадаць гародніну, садавіну і часнык, тушыць, памешваючы, 30-40 хвілін у рондалі, не зачыняючы вечкам, да поўнага выпарвання вадкасці.
Пафасаваць у соусныя слоікі ці бутэлечкі, зачыніць, закатаць. Рэліш - выдатная заправа да гарачага, вэнджанага кумпяка, а таксама да бутэрбродаў з моцна астуджаным салам.
|