-1 кг мясістых, вычышчаных ад скуркі і насення, парэзаных на маленькія кавалачкі, памідораў,
-625 г , вычышчаных ад скуркі і насенных гнёздаў, парэзаных на кавалачкі, груш,
-300 г пасечанай цыбулі-шалота ці рэпчатай цыбулі,
-6 пасечаных сцеблаў разам з лісцем, салеры,
-2-3 свежых чырвоных струкоў вострага перцу, вычышчаных ад насення і дробна пасечаных,
-1 ст. лыжка зерняў жоўтай гарчыцы,
-1 ст. лыжка парашка салодкага перцу,
-1 ст. лыжка насення кропу,
-250 мл вады,
-1 л яблычнага ці чырвонага віннага воцату,
-200 г мяккага светла карычневага цукру,
-1 ст. лыжка солі.
Усе здробненыя кампаненты пакласці ў рондаль, закіпяціць, выдаліць пену і варыць на слабым агні 20 хвілін, пакуль грушы не стануць мяккімі.
Воцат, цукар і соль дадаць да сумесі гародніны і варыць яшчэ 1 - 1,5 гадзіны. Рондаль зняць з пліты.
Рэліш разліць у гарачыя стэрыльныя слоікі, закатаць, астудзіць і паставіць на захоўванне ў халоднае месца.
|