-1,5 кг зялёных таматаў,
-500 г цыбулі,
-8 зубкоў часныку,
-125 мл аліўкавага алею,
-2 струка перцу "Пепероні",
-3 ст. л. пятрушкі,
-3 ст. л. базіліка,
-2 ст. л. цім’яна,
-1 ст.л.любісты,
-1 ст.л. зеляні салеры,
-1 ст. л. лісця агурочнай травы,
-3 лаўровых ліста,
-1 ст. л. зерняў пімента,
-500 мл духмянага воцату з травой ці віннага воцату,
-150 г цукру,
-1 ст. л. солі.
Таматы разрэзаць напалову, выняць зерні і буйна парэзаць. Цыбулю ачысціць, пасекчы і тушыць у аліўкавым алеі да празрыстасці. Здрабніць часнык і парэзаць на палоскі перац.
Таматы, цыбулю, часнык і перац перамяшаць і затым патушыць 10 хвілін. Дадаць воцат, пасечаную траву, лаўровы ліст, цукар, соль і зерне пімента.
Масу на слабым агні пагатаваць яшчэ 20-30 хвілін, пакуль таматы не растворацца. Гарачую масу разліць у падрыхтаваныя стэрылізаваныя гарачыя шкляныя слоікі. Закатаць і захоўваць у цёмным халодным месцы.
|