Атрымліваецца 6 літраў:
-6 кг зялёных памідораў, парэзаць на кавалкі
-9 буйных салодкіх перцаў (можна розных колераў), пачысціць, -буйна парэзаць
-2 вялікія цыбуліны, буйна парэзаць
-6 яблыкаў, выразаць асяродак і буйна парэзаць
-6 агуркоў, буйна парэзаць
-1 шклянка солі (без горкі)
Марынад:
-1 л сталовага 9% воцату
-0,5 л вады
-1 ст.л. молатай гваздзікі
-1 ст.л. молатага духмянага перцу
-1 ст.л. молатай гарчыцы (гарчычны парашок)
-1 ст.л. молатай карыцы
-1 ст.л. молатай куркумы
-1 ст.л. солі
-2 кг цукру
1. Усю гародніну прапусціць праз мясасечку. Змяшаць з соллю і даць пастаяць ноч. На наступны дзень зліць лішнюю вадкасць.
2. Усе спецыі (гваздзічку, духмяны перац, гарчычны парашок, карыцу, куркуму, 1 ст.л. солі) завязаць дужа ў марлевы мяшочак.
3. Воцат і ваду давесці да кіпення у вялікім рондалі. Кінуць туды марлевы мяшочак са спецыямі і пракіпяціць усё разам 15 хвілін. Выняць мяшочак і дадаць цукар. Размешваць, пакуль увесь цукар не растворыцца.
4. Дадаць гароднінную сумесь, давесці да кіпення, памешваючы і варыць на павольным агні 20 хвілін, пакуль уся маса злёгку не пацямнее.
5. Раскласці рэліш па гарачых стэрылізаваных слоіках, не даходзячы 0,5 см да краю. Горлачкі слоікаў абцерці вільготным папяровым ці кухонным ручніком. Зачыніць вечкамі. Стэрылізаваць слоікі 5 хвілін.
|