-воцат вінны- 1 л
-цыбуля-шалот – 1 шт.
-арэх мушкатавы - 0.5 шт.
-гваздзіка - 1-2 шт.
-гарчыца насенне – 1 дробка
-цэдра апельсінавая – 0,5 г. лыжкі
-перац чорны гарошкам -10 гарошын
-соль -1 г. лыжка
-імбір молаты - на кончыку нажа
Цыбулю пачысціць, здрабніць, дадаць спецыі і рэзкія затаўкі, уліць воцат, шчыльна зачыніць і пакінуць у цёплым памяшканні на 3-4 тыдні.
Гатовы воцат працадзіць праз марлю, разліць у бутэлькі, шчыльна зачыніць іх коркамі.
|