-250 г сметанкавага масла
-8 парэзаных лісцяў свежага базіліка
-4 сушоных памідора ў масле, зліць і парэзаць
-2 ст. л парэзанай свежай каляндры
-1/2 чырвонага чылі, вычышчанага ад насення і дробна парэзанага
-1 ст. л соку лайма
-1 г. л вострага соусу з хрэна
-2 ст. л свежай пятрушкі, парэзанай
Тры варыянта рэзкіх маслаў - замарозьце іх, і ў вас заўсёды будзе пад рукой імгненны соус.
1. Падзяліць масла па трох місачках і расцерці відэльцам.
2. Дадаць базілік і памідоры ў адну місачку,
каляндру, чылі і сок лайма - у другую,
соус з хрэна і пятрушку - у трэцюю. Заправіць і ўзбіць.
3. Адарваць тры квадрата фальгі з бокам 20 см.
Скруціць кожны кавалак масла ў каўбаску даўжынёй 12 см, загарнуць у фальгу.
Пакласці ў халадзільнік ці ў маразілку, каб яно зноў зацвярдзела.
Адразаць кавалачкамі і падаваць з мясам, запечаным на грылі, рыбай ці гароднінай.
Масла можна захоўваць у фальзе ў маразілцы - проста адразайце кавалачкі калі трэба.
|