Масла, якое ўжываецца для смажання,
так званае "рускае масла", ператапліваецца наступным чынам.
Узяць 4,095 кг масла пакласці ў вялікі вылуджаны рондаль,
уліць 40 шклянак вады, паставіць на лёгкі агонь,
мешаць пакуль масла не распусціцца зусім.
Затым зняць рондаль і паставіць у халоднае месца.
Калі масла застыне,
зрабіць узбоч у ім невялікую адтуліну да самага дна.
Зліць ваду, наліць свежую.
Зноў растапіць масла.
Паўтарыць аперацыю 3-4 разы, пакуль вада, якая будзе сцякаць,
стане зусім чыстай.
Тады масла пасаліць самай дробнай сольлю,
скласці ў гаршкі ці бочачкі, накрыць палатном,
заліць вельмі салёнай вадой.
Захоўваць у халодным сухім месцы.
Масла не псуецца на працягу 3-4 гадоў.
|