-80 г свежага імбіра,
-4-5 сцеблаў цытрынавай травы,
-2 галінкі свежай каляндры,
-на кончыку нажа куркумы,
-на кончыку нажа молатага насення кмена,
-0,5 л светлага рысавага воцату.
Падрыхтаваць бутлю. Імбір ачысціць і парэзаць на тоненькія кружочкі. Цытрынавую траву вымыць.
Зрэзаць вонкавае лісце. Абрэзаць корань і парэзаць на кавалачкі. Каляндру вымыць і добра абсушыць.
Куркуму растварыць у 1 ст. лыжцы вады. Імбір, цытрынавую траву, каляндру, куркуму і кмен пакласці ў бутлю, дадаць рысавы воцат.
Бутлю добра закаркаваць і паставіць на 1 тыдзень у халоднае цёмнае месца. Па канчатку ферментацыі воцат працадзіць скрозь сіта.
|