-воцат - 1 ст. лыжка
-сок цытрынавы - 1-2 ст. лыжкі
-вада - 1-2 ст. лыжкі
-яйка адваранае ўкрутую - 1 шт
-перац сыры - 1 струк
-тамат-пюрэ - 1 г. лыжка
-ці соус шашлычны- 1 г. лыжка
-соль - па густу
-перац чорны - па густу
-цукар - па густу
Дробна нарэзаны струк перцу расцерці драўлянай таўкушкай з соллю да атрымання пюрэ, якое змяшаць з дробна насечаным яйкам.
Узбіць масу з алеем і заправіць цытрынавым сокам, таматавым пюрэ, молатым чорным перцам і цукрам (па жаданні).
Загадзя прыгатаваную салату заліць марынадам за 30-45 хвілін да падачы на стол.
|