-1 л белага віннага ці яблычнага воцату,
-2 галінкі эстрагону,
-2 галінкі чабора,
-2 свежых ці сухіх чырвоных струка вострага перцу,
-2 зубка часныку, вычышчаных і здробненых,
-2 ст. лыжкі зерняў чорнага перцу.
Воцат пакласці ў чысты рондаль, закіпяціць і варыць 1-2 хвіліны пры моцным кіпенні. Затым зняць з пліты і астудзіць да 40 градусаў.
Траву толькі вымыць і добра абсушыць і з дапамогай ручкі нажа трохі падушыць. Струкі перцу разрэзаць па даўжыні.
Эстрагон, чабор, струкі перцу, часнык і зерне чорнага перцу пакласці ў стэрыльную бутлю. Заліць цёплым воцатам і закаркаваць.
Бутлю кожны дзень падтрасаць і змешваць кампаненты. Настойваць не меней 3 тыдняў.
|