-4 л яблычнага воцату,
-300 мл яблычнага ці грушавага, густога соку,
-2 ст. лыжкі зерняў чорнага перцу,
-1 ст. лыжка зерняў пімента,
-2 г. лыжкі бутонаў гваздзікі,
-2 ст. лыжкі зерняў каляндры,
-3 палачкі карыцы,
-некалькі свежых ці сухіх струкоў вострага перцу.
Воцат разам з сокам пакласці ў чысты рондаль, закіпяціць, зняць пену. Усе пакінутыя кампаненты пакласці ў марлевы мяшэчак і завязаць, пакласці ў сумесь і варыць 10 хвілін.
Выняць мяшэчак з рэзкімі затаўкамі. Воцат разліць у гарачыя стэрылізаваныя бутэлькі і закаркаваць. Чым даўжэй стаіць воцат, тым ён лепш становіцца.
|