-масла сметанкавае -750 г,
-сардзіны -150 г,
-цыбуля рэпчатая ці шалот -75 г,
-яблыкі антонаўскія -100 г,
-мушкатовы арэх -0,2 г.
Прызначэнне масла:
выкарыстоўваецца для розных бутэрбродаў,
халодных закусак,
а таксама падаецца да адваранай бульбы.
Апрацаваную рэпчатую цыбулю нашаткаваць,
спасераваць на сметанкавым масле і астудзіць.
Спасераваную цыбулю і сардзіны працерці праз сіта.
Працёртую сумесь пакласці ў рондаль,
дадаць размякчанае сметанкавае масла,
нацёртыя сырыя яблыкі, мушкатовы арэх, соль
і добра размяшаць лапаткай.
|