-1 кг сліў,
-4 цыбуліны,
-1 корань імбіра,
-2 ст. лыжкі алею,
-250 мл сухога белага віна,
-2 ст. лыжкі белага воцату "Бальзаміко".
-2 палачкі карыцы,
-50 г мёда,
-парашок перцу "Чылі",
-соль,
-перац,
-парашок каляндры,
-4 ст. лыжкі цукру.
Слівы вымыць, выняць костачкі і парэзаць на кавалачкі. Цыбулю ачысціць, пасекчы. Імбір ачысціць і нацерці на тарцы.
Цыбулю пакласці ў рондаль, дадаць алей і падсмажыць. Імбір, слівы, белае віно, воцат і карыцу дадаць да цыбулі і варыць 20 хвілін.
Затым дадаць мёд, парашок перцу "Чылі", соль, перац, каляндру і цукар.
Рэліш са сліў яшчэ пагатаваць, разліць у гарачыя стэрыльныя слоікі, закатаць, перавярнуць слоікі.
|