-200 г молатай жоўтай гарчыцы,
-2 зубка часныку,
-4 галінкі шалвеі,
-250 г чарэшневага воцату,
-2 г. лыжкі солі,
-1-2 ст. лыжкі густога грушавага соку,
-мёд ці цукровая пудра.
Гарчычны парашок размяшаць з 250 мл вады і пакінуць на 30 хвілін. Часнык ачысціць і парэзаць на кружочкі. Шалвею вымыць, абсушыць і здрабніць.
Часнык, шалвею змяшаць з воцатам, соллю і грушавым сокам, закіпяціць, дадаць па густу мёд ці цукровую пудру, зняць з пліты і адставіць на 10 хвілін.
Адвар працадзіць скрозь частае сіта, дадаць да гарчыцы і размяшаць да аднастайнай масы.
Запоўніць слоікі так, каб не было бурбалак паветра. Гарчыцу захоўваць у цёмным халодным месцы.
|