-3 кг памідораў,
-150 г цукру,
-25 г солі,
-80 г 6% воцату,
-20 шт. гваздзічак,
-25 шт. перцу гарошкам,
-1 зубчык часныку,
-дробка карыцы,
-на лязо нажа вострага чырвонага перцу.
Памідоры дробна нарэзаць, выкласці ў рондаль, паставіць на агонь і ўварыць на траціну, не зачыняючы вечка. Затым дадаць цукар, праварыць 10 хвілін, усыпаць соль і варыць яшчэ 3 хвіліны. Пакласці ў рондаль з таматамі спецыі і заправы, праварыць 10 хвілін і працерці праз сталёвае сіта ці друшляк. Ізноў выкласці ў рондаль, давесці да кіпення, уліць воцат і раскласці па стэрылізаваных слоічках. Закатаць.
|