
-1 кг ткемалі,
-50 мл вады,
-1 галоўка часныку,
-2 cm. лыжкі сушонага кропу,
-3 г. лыжкі зеляніны каляндры (кінзы),
-1,5 г. лыжкі чырвонага перцу,
-2 г. лыжкі сушонай мяты.
Слівы ткемалі разрэзаць напалову, пакласці ў эмаляваны посуд,
падліць вады і закіпяціць на павольным агні, пакуль не сыдзе лупіна.
Затым трэба адлучыць костачкі, зліць асобна празрысты сок,
расцерці масу ў пюрэ і зноў варыць, бесперапынна памешваючы
драўлянай лыжкай, да гушчыні смятаны,
падліваючы раней адцэджаны сок пры загусценні.
Затым пакласці ўсе рэзкія затаўкі, расцёртыя ў парашок, пасаліць
і выгрэць яшчэ 5 хвілін.
Соус ужываць у астуджаным выглядзе.
Для далейшага захоўвання разліць соус у бутэлькі, заліць зверху 1 ст.
лыжкай алею, герметычна закаркаваць і праз суткі заліць сургучом.
Падаваць да адваранага ці смажанага мяса, шашлыкоў і іншага мяса.

|