Прамытыя кіслыя сушоныя слівы адварыць у вадзе.
Адвар працадзіць і слівы (без костачак) працерці праз сіта,
развесці адварам да гушчыні вадкай смятаны, дадаць тоўчаны часнык,
соль, молаты перац, дробна нарэзаную зеляніну кінзы ці кроп,
даць закіпець, пасля чаго астудзіць.
Падаваць да дзічыны, кураняці на ражне,
а таксама да шашлыка, паляндвіцы і інш.
|