-ткемалі - 2 шклянкі,
-зеляніна кінзы - 1 галінка,
- зеляніна кропу - 2 галінкі,
-часныку - 1 долька;
-перац струкавы - па густу,
-соль - па густу
Перабраныя і прамытыя ткемалі пакласці ў рондаль, заліць вадой,
каб яна пакрыла іх, і паставіць варыць.
Калі ткемалі добра разварацца, зняць з агню,
выдаліць костачкі і паставіць рондаль з ткемалі на агонь.
Дадаць стоўчаныя з соллю зеляніну кінзы (добра з насеннем), кроп, часнык
і струкавы перац і даць 1 хвіліну пакіпець.
Зняўшы з агню працерці ткемалі праз сіта і зліць у соуснік.
Гатовы соус павінен мець гушчыню вадкай смятаны.
|