На 1 кг падрыхтаванага чыстага мяса:
-1-2 г. лыжкі салетры,
-1 г. лыжка кмена,
-1 г. лыжка сушонай брусніцы,
-1 г. лыжка каляндры,
-1 галоўка рэпчатай цыбулі,
-1 зубчык часныку,
-1 ст. лыжка здробненых лісцікаў салеры, мяты і пятрушкі,
-3 ст. лыжкі солі.
Ўсе складовыя часткі здрабніць і перамяшаць. Нацерці мяса атрыманай аднастайнай сумессю і загарнуць у ліст пергаментнай паперы ці сурвэтку.
Паўтараць гэту працэдуру 2-3 дні запар, пасля чаго апрацаваць мяса па жаданні - высушыць ці правэндзіць.
|