20 г свежых кветак святаянніка заліваюць 200 мл аліўкавага
ці сланечнікавага алею і настойваюць на працягу 40 дзён.
Прымаюць па гарбатнай лыжцы за 30 хвілін да ежы,
два-тры разы ў дзень пры язвавай хваробе, парадантозе,
а таксама пры захворваннях печані.
Можна прыгатаваць алей і іншым спосабам.
Паўшклянкі свежых кветак і здробненага лісця святаянніка настаяць
на шклянцы сланечнікавага, аліўкавага ці льнянога алею
на працягу трох тыдняў, працадзіць.
Святаяннікавы алей эфектыўны пры моцных апёках.
Акрамя таго, пры доўга незагойных ранах, нарывах,
разрыхленнях слізістай абалонкі рота
на хворыя месцы робяцца алейныя кампрэсы.
Ім карысна змазваць раны, атрыманыя
ад укусу сабакі ці коткі, высыпанні на вуснах пасля прастуды.
|