1 варыянт.
Спелыя памідоры апарыць кіпенем, зняць скурку і варыць на павольным агні. Звараныя памідоры астудзіць, працерці праз сіта.
Працёртую масу раскласці ў слоікі. Слоікі напоўніць масай. Паміж масай і вечкам пакінуць прастору 4-5 см.
Слоікі пастэрызаваць 30 хвілін пасля закіпання. Соль і цукар можна пакласці па густу.
2 варыянт.
Таматы старанна памыць, потым здрабніць. Драбнёную масу нагрэць пры памешванні амаль да кіпення.
Затым у гарачым выглядзе прасаваць, каб адлучыць сок: загрузіць масу ў чысты мяшочак з няшчыльнай тканіны ці марлі, пакласці на рашотку, зверху пакласці прыгнёт.
Пад рашотку падставіць рондаль ці таз для збору свежага соку. Адціснуты сок уварыць: для пюрэ ў 3-4 разы, для пасты - 5-6 раз.
Пафасаваць у слоікі, пастэрызаваць і закатаць.
|