-1 кг мясістых парэзаных таматаў,
-750 г спелых парэзаных груш, без насенных гнёздаў,
-250 г парэзаных яблыкаў, без насенных гнёздаў,
-1 хімічна неапрацаваная парэзаная цытрына, без насення,
-500 мл вады, цукар для кансервавання,
-1 г. л. свежага молатага чорнага перцу,
-1 г. л. молатай каляндры,
-0,5 г. л. молатай карыцы,
-0,5 г. л. молатай гваздзікі.
Таматы, грушы, яблыкі і цытрыну разам з вадой пакласці ў рондаль. На слабым агні варыць 30 хвілін, пакуль садавіна стане мяккай.
Масу працерці скрозь сіта і вымераць. На кожныя 500 мл пюрэ пакласці 400 г цукру.
Пюрэ разам з рэзкімі затаўкамі і цукрам зноў пакласці ў рондаль і варыць, увесь час памешваючы, 1-1,5 гадзіны, пакуль не стане густым.
Адразу ж масу раскласці ў падрыхтаваныя стэрылізаваныя гарачыя шкляныя слоікі і закатаць. Захоўваць у цёмным халодным месцы.
|