Сварыць 15 штук чыстай буйнай бульбы, ачысціць, працерці скрозь частае рэшата, перакласці ў маслабойку.
Пакласці туды 8 ст. лыжак халоднай густой смятаны, добранька размяшаць,
уліць гарбатны кубак гарачай вады, але ўліваць патроху, не перастаючы збіваць хвілін 5 пасля апошніх кропель вады.
Затым, працягваючы збіваць уліць патроху халоднай вады, пакуль не саб'ецца масла.
Затым масла прамыць ухалоднай з лёдам вадзе, трохі пасаліць і падаваць да стала.
Калі няма маслабойкі, можна збіваць усё гэта ў каменнай чары ці ў супавай місцы.
|