-сліва - 1 кг
-цукар - 2 ст. лыжкі
-соль - 1 ст. лыжка
-часнык - 1 зубчык
-перац горкі - 1/2 г. лыжкі
-кінза - 3 ст. лыжкі
-кроп - 3 ст. лыжкі
-каляндра - 1/2 г. лыжкі
Часнык, перац ачысціць, здрабніць.
Слівы прамыць, выдаліць костачкі, прапусціць праз мясасечку.
У слівы ўсыпаць соль і цукар, давесці да кіпення і праварыць 4-5 хвілін.
Дадаць часнык, перац, каляндру,здробненую зеляніну, зноў давесці да
кіпення, уліць воцат, заліць у чыстыя слоікі, закатаць
і ахінуць да поўнага астывання.
|