На 1 кг цёрну ўзяць шклянку вады, кінзу адзін пучок/пры варцы цёрну
дадаць, так званую, старую кінзу з суквеццямі ў выглядзе зярняткаў/ і
мяту і пачынаць тушыць, прыкладна праз 15 хвілін пасля закіпання
выключыць і пакінуць рондаль, са шчыльна зачыненым вечкам,
астываць.Хай зеляніна і цёрн "абмяняюцца водарамі". Затым цёплую
масу працерці праз друшляк, з як мага дробнымі дзірачкамі, і паставіць
на маленькі агонь, дадаючы соль і цукар па густу /дзесьці 1 ст.л солі і 2
ст.л цукру/ і хай трохі пакіпіць,затым дадаць пракручаныя праз
мясасечку кінзу /1 пучок/, мяту /1 пучок/, часнык /4 зубчыка/, 1 востры
перчык разам з зернямі /можна і сухі чырвоны/,варыць хвілін 10 увесь
час памешваючы і перыядычна спрабуючы, можна дадаць вады, калі
будзе вельмі густая кансістэнцыя і соль з цукрам адрэгуляваць па
вашым густу. Вось і ўсё, гэтак жа робіцца і на зіму, толькі цеплавая
апрацоўка павялічваецца, бутэлькі стэрылізуюцца,зверху наліваецца
кіпячы сланечнікавы алей. праціраем цёрн выгляд знізу вось што
засталося зеляніна на пліце ткемалі на спробу сіропчык з цёрну і хатні
хлеб
|