Ткемалі-выдатны соус да мясных і рыбных страў.
Акрамя таго, ён усмакуецца аматарам вострага.
Яго можна проста нашмараваць на хлеб і перакусіць па-хуценькаму.
-алыча
-таматавая паста
-часнык
-соль
-цукар
-чылі
-перац (парашок)
-пятрушка
-кроп
-кінза
Алычу прамыць, сварыць без вады і працерці праз сіта,
каб адлучыць ад костачак.
На 3 літра варанай алычы патрабуецца
прыкладна 0,5 літра таматавай пасты.
Пасту ўмяшаць у алычу, затым выдушыць туды галоўку часныку
(можна і менш), дадаць соль па густу, цукар, калі алыча занадта кіслая.
Далей дадаць вострага чырвонага перцу чылі.
Трэба вельмі шмат зеляніны. Чым больш, тым лепш.
Няма строгага набору зеляніны для гэтага соусу.
Лепш за ўсё падыходзяць пятрушка, кроп, кінза, базілік.
Зеляніну нарэзаць (не вельмі дробна, у т.л. і сцеблы) і дадаць у соус.
Усё старанна перамяшаць, давесці да кіпення і раскласці па слоіках.
|