-350 г. чарэшні, ужо разрэзанай напалову і без костачак
-2 ст. л. аліўкавага алею
-1 невялікая чырвоная цыбуліна, дробна парэзаць
-2 г. л. "іголачак" размарына, дробна парэзаць
-1 зубчык часныку, здрабніць
-цэдра апельсіна
-2 ст. л. гранатавага сіропу
-0,3 ст. чырвонага сухога віна
-дробка перцу чылі
-0,4 ст. фісташак, абсмажыць на сухой патэльні і буйна пасекці
-соль
1. Разагрэйце аліўкавы алей ў невялікім сатэйніку на сярэднім агні. Складзіце ў сатэйнік цыбулю, часнык, размарын і трохі солі.
Рыхтуйце да празрыстасці цыбулі. Затым дадайце вішню/чарэшню, цэдру, гранатавы сіроп, віно і чылі.
Давядзіце да кіпення і варыце без вечка, перыядычна памешваючы, пакуль уся вадкасць не выпарыцца.
2. Зніміце гатовы рэліш з агню і астудзіце, перад падачай дадайце фісташкі.
|