-вяндліна - 200 г
-масла сметанкавае - 150 г
-цыбуля -1 шт
-соль - па густу
Тушаную вяндліну прапусціць праз мясасечку,
дадаць дробна нарэзаную абсмажаную цыбулю
і змяшаць са збітым сметанкавым маслам.
Дадаць соль па густу.
Замест вяндліны можна ўжываць іншыя мясныя вырабы.
На нашмараваны гэтым маслам хлеб кладуць лустачку памідора
і на яго - кольцы цыбулі-парэя ці рэпчатай цыбулі,
абкачаныя ў парашку папрыкі.
У залежнасці ад таго, якія прадукты ўжываюць для падрыхтоўкі бутэрбродаў,
іх можна падзяліць на гароднінныя (дыетычныя), фруктовыя,
мясныя, рыбныя, сырныя, яечныя, паштэтныя і іншыя.
|