-зеляніна свежая - колькі сыдзе
-часнык, вычышчаныя зубчыкі - па густу
-воцат вінны - 0.75 кубка
-цукар - 2 ст. лыжкі
-травы свежыя - колькі сыдзе
Абраную вамі свежую зеляніну, напрыклад, экстрагон, мелісу, базілік, настурку, кроп, размарын ці чабор трэба не мыць, а толькі папрамакаць вільготным ручніком. Пакласці ў бутэльку 2-3 галінкі зеляніны і 2 вычышчаных зубца часныку. Закіпяціць 3/4 віннага воцату з 2 стал. лыжкамі цукру і напоўніць бутэльку. Паставіць у халоднае цёмнае месца прынамсі на 2 тыдні. Калі пасля гэтага воцат яшчэ не набыў насычанага водару, пакіньце яго настойвацца яшчэ на тыдзень, дадаўшы свежай травы.
|